Менскае «Дынама» будзе плаціць канадскаму брамніку $1 мільён на год
5- 5.06.2025, 11:37
- 3,044

Фота: Getty Images
Кантракт разлічаны на два гады.
Менскае «Дынама» падпісала кантракт з канадскім брамнікам Закам Фукале.
Як заяўляе агенцтва Gold Star Hockey, пагадненне разлічанае на два гады.
Заробак галкіпера, з паведамленнях СМІ, можа дасягаць $1 млн за сезон.
Фукале правёў папярэднія два гады ў чэлябінскім «Трактары», дзе згуляў 127 матчаў, атрымаў 72 перамогі і прадэманстраваў адсотак адлюстраваных кідкоў 92,5% і каэфіцыент надзейнасці 2,25.
Летась «Трактар» дайшоў да фіналу Кубка Гагарына, саступіўшы «Лакаматыву» ў серыі з пяці матчаў (1:4).