26 чэрвеня 2025, Чацвер, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кошты як за мяжой, а ежа як у сталоўцы»

8
«Кошты як за мяжой, а ежа як у сталоўцы»

Беларусы абураныя адпачынкам у айчынных санаторыях.

Беларуска паскардзілася, што тыдзень адпачынку ў санаторыі «Прыазёрны» з дзіцем цяпер каштуе амаль 1000 даляраў – і гэта без лячэння. Карыстальнікі ў сацсетках яе падтрымалі: на іх думку, кошты выраслі ў разы, а бюджэтны адпачынак унутры краіны «стаў недаступным». CityDog.io паглядзеў, колькі цяпер каштуюць туры ў санаторыі, і параўнаў іх з турамі ў Турцыю.

Што здарылася?

Kate Blizniuk паскардзілася ў Threads, што кошты на адпачынак у санаторыях моцна выраслі. Яна расказала, што два гады таму іх сям'я (двое дарослых і дзіця) адпачывала 5 дзён у санаторыі «Прыазёрны» за 1350 руб.

Зараз жа, з ейных словах, тыдзень без лячэння каштуе амаль 1000 даляраў – гэта амаль у чатыры разы даражэй. Праўда, невядома, які набор паслуг выбірала сям'я ў гэтым санаторыі.

Яна здзіўляецца, чаму дзяржава абмяжоўвае цэны прадуктаў і будматэрыялаў, але не сочыць за цэнамі ў санаторыях. Асабліва ёй крыўдна, што беларусам стала не па кішэні адпачываць у сябе ў краіне, хоць раней такія паездкі былі даступнымі. На ейную думку, улады зарабляюць на турыстах з Расеі.

Колькі каштуе адпачынак у беларускіх санаторыях?

CityDog.io паглядзеў, якія кошты дзейнічаюць летам 2025 года на перыяд 14 чэрвеня – 21 жніўня.

У санаторыі «Прыазёрны», які знаходзіцца ў межах нацыянальнага парку «Нарачанскі», такі кошт без лячэння:

Двухасабовы нумар: 362 - 697 руб. за дзень.

Катэдж: да 881 руб. за дзень.

Тыдзень для траіх: 1500-2000 руб.

Нумар у санаторыі з канапай, сталом і ванным пакоем.

Санаторый «Спадарожнік» у межах нацыянальнага парку «Нарачанскі» прапануе адпачынак з лячэннем, 7 дзён такімі коштамі:

Ад 1715 да 3010 руб. на аднаго чалавека.

На траіх - ад 5145 да 9030 руб.

Нумар у санаторыі з двухасабовым ложкам і тэлевізарам.

Санаторый «Юнацтва» на беразе Менскага мора:

Кошты: ад 353 да 872 руб. за дзень.

На траіх тыдзень каштавацьме прыкладна 7500 рублёў і вышэй.

А колькі каштуе адпачынак у Турцыі?

Мяркуючы з інфармацыі на сайце турыстычнай кампаніі Sorttour, цяпер такія прыкладныя цэны на туры ў чэрвені з Менска на 7 начэй у трохзоркавым гатэлі ў Аланье (двое дарослых, харчаванне - усё ўключана):

Barhan Beach Hotel - 4544 руб.

Sun Vera Hotel - 4677 руб.

Kleopatra Sun Light - 4847 руб.

Bariscan Hotel - 4847 руб.

Solis Beach Hotel-4900 руб.

Што думаюць беларусы?

У каментарах пад допісам беларускі ў Threads многія карыстальнікі з ёй пагадзіліся: адпачынак у беларускіх санаторыях стаў занадта дарагім. Людзі пішуць, што кошты выраслі ў некалькі разоў, пры гэтым якасць сэрвісу не заўсёды адпавядае. Многія ўспамінаюць, як раней адпачывалі ўсёй сям'ёй за значна меншыя сумы, а цяпер прасцей і танней паляцець за мяжу – напрыклад, у Турцыю ці нават у Грэцыю.

«450 даляраў за 4 ночы, 790 за 7 начэй. Нязначна і падаражэла», - мяркуе his_despair.

«Раней адпачынак у санаторыях быў супастаўны з морам, а цяпер ён перасягнуў турэцкі ўсё-інключана», – са шкадаваннем напісала sa.nata.

«Мы адпачывалі ў 2020 годзе за 700 руб. на траіх, і тое здавалася дорага. Нумар маленечкі, есці няма чаго, рабіць няма чаго. Без ровара наогул было б сумна», - падзялілася досведм maryna.salava.

«Не былі багатыя - не станем! Лепш у Грэцыю злётаю», - мяркуе elenablonde2024.

«Прыазёрны» – добры, але басейн толькі на 2 гадзіны, потым даплата. І купацца няма дзе. Цяпер нумар - 250 даляраў за дзень на траіх», - падзялілася nostrouh1.

«У Кэмеры пяцізоркавы гатэль за 3000 еўраў на траіх. А тут - 1 000 за санаторый і ежу. 333 на чалавека – кошт як у Друскініках», - напісаў savoskoaleksandr.

«Неўзабаве звычайнаму беларусу і здароўе падлячыць будзе недаступна. Заробкі не растуць, а кошты ў санаторыях як за мяжой. Ужо ачмурэлі з гэтымі тарыфамі!»- мяркуе alionamikheika.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках