«Ствараў уражанне, што ведае пра кухні ўсё»
- 5.06.2025, 12:13
- 2,490

Аферыст падмануў менчукоў на 32 тысячы рублёў.
Гісторый пра нядобрасумленных майстраў кухань поўна. Адзін з іх паўтара года вадзіў за нос менчукоў і паспеў пдмануць іх на 32 тысячы рублёў, але ўсё ж трапіўся праваахоўнікам. Падрабязнасці паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Менска»".
У міліцыю звярнуліся восем жыхароў Менска, якія пацярпелі ад дзеянняў нядобрасумленнага вытворцы мэблі.
- Прыехаў на замер. Стварыў уражанне, што ён вельмі дасведчаны і ўсё ведае пра кухні. Агулам расказваў усё вельмі прыгожа і маляўніча, — так апісвае сустрэчу з майстрам адзін з пацярпелых.
Расследаваць справу ўзяліся аператыўнікі Заводскага РУУС. Яны выявілі, што 50-гадовы кіраўнік фірмы на працягу паўтары года уклаў дамовы на выраб кухоннай мэблі. Замоўцы плацілі перадаплату гатўкай - ад 80 да 100% ад кошту кухні.
Майстар нават прывозіў на аб'екты будматэрыялы, аднак далейшыя абавязкі не выконваў і знікаў. Акрамя таго, ён не выплачваў падаткі з атрыманага даходу і падаваў у падатковыя органы недакладныя звесткі, паказваючы адсутнасць прыбытку.

Цікава, што пазбегнуць нядобрага супрацоўніцтва менчукі маглі, толькі ўважліва вывучыўшы негатыўныя водгукі пра спецыяліста, якіх у інтэрнэце поўна. Людзі знаходзілі яго праз сацсеткі, але не лічылі патрэбным трошкі пра яго пачытаць.


Агульная шкода склала больш як 32 тысячы рублёў. Распачатыя крымінальныя справы.