Сіноптыкі абяцаюць беларусам залевы
5- 5.06.2025, 14:55
- 4,178

На пятніцу абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Аранжавы ўзровень небяспекі праз непагадзь абвясцілі на 6 чэрвеня. Адпаведнае папярэджанне апублікаваў Белгідрамет.
У пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах пройдуць навальніцы, днём магчымы град. Таксама сіноптыкі папярэджваюць аб шквалістым узмацненні ветру. Парывы будуць дасягаць 15-20 м/с, у асобных раёнах 21-24 м/с.
«У дзённыя гадзіны ў паўднёва-ўсходніх раёнах максімальная тэмпература паветра дасягне +30...32°С. У Менску днём 6 чэрвеня (пятніца) чакаецца навальніца, пры навальніцы шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/сз», — паведамілі ў Белгідрамеце.