У Расеі абрынуўся яшчэ адзін ключавы сектар эканомікі
6- 5.06.2025, 14:59
- 10,186

Прыток валюты значна ўпаў.
Пшаніца, якую Расея яшчэ нядаўна прадавала свету тонамі, цяпер выліваецца ў вялізныя страты. Экспарт упаў на чвэрць, ураджай гніе ў свіранах, санкцыі душаць доступ да насення, а фермеры бягуць ад гэтай культуры. Адна з найважнейшых крыніц валюты для Крамля трашчыць па швах, і гэта толькі пачатак падзення.
Расея страчвае мільёны тон і мільярды даляраў
Аб'ёмы вывазу расейскай пшаніцы на сусветны рынак па выніках 2024/25 сельскагаспадарчага года ўпалі на 25,2%, склаўшы 41,5 млн тон, паведамляе «Коммерсант».
Гэта рэзкае зніжэнне ў параўнанні з леташнімі 55,5 млн тон. Для краіны, дзе зерне ўваходзіць у лік асноўных экспартных артыкулаў, такое падзенне - сур'ёзны ўдар па эканоміцы і бюджэце.
У жніўні-снежні 2024 года яшчэ назіраўся часовы рост, але са студзеня пачалося крутое падзенне. У перыяд са студзеня да красавіка экспарт скараціўся ўжо на 40% у гадавым параўнанні, а ў сакавіку - красавіку і зусім упаў на 60%.
Ураджай меншы, запасы ніжэйшыя, лагістыка даражэйшая
Сярод прычын экспэрты называюць зніжэнне ўраджайнасці, недастатковыя запасы пшаніцы ў экспартных рэгіёнах і праблемы з транспартаваннем.
Хоць у Паволжжы збожжа яшчэ ёсць, яго дастаўка да партоў становіцца эканамічна нявыгаднай з-за высокіх чыгуначных тарыфаў.
Паводле звестак Звязу экспарцёраў і вытворцаў збожжа, чаканы ўраджай у 2024/25 гадах складзе 82,6 млн тон. Гэта на 16% менш, чым летась.
10 мільёнаў тон згнілі ў свіранах
Прэзідэнт Расейскага збожжавага саюза Аркадзь Злачэўскі нагадаў: летась 10 млн тон пшаніцы папросту згніла праз нястачу складскіх магутнасцяў.
Ва ўмовах крызісу кожная тона важная, і такія страты недапушчальныя.
Аграрыі больш не вераць у пшаніцу
Гендырэктар аграхолдынга «Стэп» Андрэй Нядужка паказвае на сістэмны зрух: фермеры ўсё часцей пераходзяць на больш рэнтабельныя культуры: сланечнік, рапс, бабовыя.
Паводле звестак Расстата, плошчы пад пшаніцай скараціліся на 1,2 млн га і дасягнулі мінімуму за шэсць гадоў. Санкцыі ўдарылі па насенні, клімат - па палях імпартнае насенне, ад якога залежалі расейскія аграрыі, трапілі пад санкцыі.
У выніку знізілася якасць пасяўнога матэрыялу. Дадамо да гэтага засухі і экстрэмальныя варункі надвор'я, і становіцца ясна: падзенне ўраджайнасці - гэта не выпадковасць, а заканамернасць.
Наступствы: ад дэфіцыту валюты да росту коштаў у 2023 годзе экспарт збожжа прынёс Расеі $15,5 млрд. Цяпер гэта плынь імкліва вычэрпваецца. Наступствы - зніжэнне валютнага даходу, дэфіцыт у бюджэце, магчымы рост коштаў на хлеб і муку ўнутры краіны. Ва ўмовах санкцыйнага ціску гэта ператвараецца ў сістэмны крызіс.