Нямецкі турыст паказаў фота падарожжа на «Сітраене» па Беларусі ў 1973 годзе
11- 5.06.2025, 18:10
- 21,476

Дзіўныя кадры.
Больш за паўстагоддзя таму, а дакладней у ліпені 1973 года, аўтатурысты здзейснілі адважнае і доўгае падарожжа з Бэрліна да берагоў Волгі, праехаўшы беларускімі дарогамі, піша «Комсомолка».
Фатаграфіі падарожжа былі апублікаваныя на фотахостынгу Flickr карыстальнікам motohakone. На першым адрэзку шляху кіроўца і яго напарнік праехалі на Аўтамабілі «Сітраен» да Варшавы, а затым пабывалі ў Менску, Смаленску, Маскве, Калініне (цяпер - Цвер), Ноўгарадзе (Вялікі Ноўгарад), Ленінградзе (Санкт-Пецярбург) і Выбаргу.
"Аддзяленне дарожнай паліцыі", - так падпісаны першы здымак з БССР, які зроблены дзесьці на дарозе недалёка ад Берасця. Гэта яшчэ не шырокая траса, якую пабудуюць да Алімпіяды-80, а звычайная, на дзве паласы. Але і рух, як бачым, не інтэнсіўны.

Манументальны пасты ДАІ ўжо сышлі ў гісторыю, а вось такія рарытэтныя мадэлі «Жыгулёў» яшчэ можна ўбачыць на дарогах. Толькі цяпер «дзядкі» ўжо так не працуюць, а ў 1973-м цягнулі на сабе ўсё, што можна. Гэтыя «Жыгулі» аж пыхкаюць пад цяжарам грузу.
Наступны здымак зроблены ля павароту на вёску Новы Свержань, што знаходзіцца ў Стаўбцоўскім раёне.

І вось нарэшце падарожнікі прыехалі ў Менск, да таго часу ўжо горад-мільённік. На фота цэнтральная плошча (цяпер-Кастрычніцкая) і Палац культуры прафсаюзаў. На выбрукаванай плошчы шпацыруюць міліцыянты ў белых фуражках. Дарэчы, у тыя часы на гэтай плошчы праводзіліся парады.

З'ехаўшы ўніз па Ленінскім праспекце, падарожнікі апынуліся ў скверы імя Янкі Купалы, які толькі-толькі змяніўся. У 1972 годзе да 90-годдзя з дня нараджэння паэта там усталявалі помнік класіку. Турысты гэта ацанілі.

Яшчэ іх зацікавіў фантан, які адлюстроўвае, як дзяўчаты на Купалле пускаюць па вадзе вянкі.

Затым немцы праходзяць па гэтым жа парку пару сотняў метраў і робяць наступны здымак: іх уразіла лукавіна Свіслачы і від на Дом пад шпілем.

На гэтым здымкі з Менска заканчваюцца. Турысты выязджаюць у Смаленск.
