Зяленскага папрасілі ўключыць у спіс на абмен 17 беларускіх палітвязняў
2- 5.06.2025, 17:32
- 10,860

Яны асуджаныя за падтрымку Украіны.
Фонд «Вільна Білорусь» звярнуўся ў Офіс прэзідэнта Украіны. Валанцёры просяць дадаць у спіс на абмен людзей, якіх затрымалі ў Беларусі за дапамогу Украіне.
— Гэтыя мужныя людзі ў 2022 годзе спынялі расейскія эшалоны на беларускай чыгунцы, каб не дапусціць перакідкі тэхнікі і салдат для нападу на Украіну. Яны праводзілі дыверсіі на СЦБ-сістэмах, а ў 2023-м быў пашкоджаны самалёт А-50 на аэрадроме ў Мачулішчах, - адзначае кіраўнік дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч.
Ён распавёў «Салідарнасці», што ў спісе, які быў пададзены сёння ў Офіс прэзідэнта Украіны, 17 чалавек. Усе яны - за кратамі ў беларускіх турмах.
- Некаторым пры затрыманні прастрэлілі ногі. Іх катуюць, асуджаюць, ізалююць. Мы не маем права забыць! Яны – героі супраціву. Мы павінны дамагацца іх вызвалення! - Адзначае Аляксей Францкевіч.