Сабаленка выйшла ў фінал «Ралан Гарос»
5- 5.06.2025, 18:36
- 3,090

Першая ракетка свету ўпершыню ў кар'еры згуляе ў фінале Адкрытага чэмпіянату Францыі.
Беларуска Арына Сабаленка выйшла «Ралан Гарос». Беларуска ўпершыню ў кар'еры выйшла ў фінал грунтавога турніру «Вялікага шалома».
Першая ракетка свету перапыніла пераможную серыю полькі Ігі Cвёнтэк з 26 матчаў на гэтым турніры - 7:6, 4:6, 6:0.
Матч доўжыўся 2 гадзіны і 19 хвілін.
У фінале Арына Сабаленка сустрэнецца або з францужанкай Лаіс Буасон (361) з Францыі, або з Коры Гаўф (2) з ЗША. Паядынак пройдзе ў суботу. Дакладны час стане вядома пазней.