Сабаленка пачала танчыць пасля перамогі на «Ралан Гарос»
10- 5.06.2025, 20:17
- 10,074

Відэа.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (1-е месца ў рэйтынгу WTA) выканала гарачы танец пасля перамогі над полькай Ігай Свёнтэк (5-е месца) у паўфінале Адкрытага чэмпіянату Францыі.
Свёнтэк, якая з'яўляецца дзейнай чэмпіёнкай «Ралан Гарос», саступіла Сабаленцы ў трох сэтах, прычым у вызначальнай партыі атрымала «абаранак» — 6:7, 6:4, 0:6. Пасля перамогі Арына, спускаючыся ў раздзявальню, надумала затанчыць. Відэа можна паглядзець ніжэй.
Дадамо, што ў фінале «Ралан Гарос» Арына Сабаленка сустрэнецца з амерыканскай тэнісісткай Коры Гаўф (2-е месца). Цікава, што ніхто з іх пакуль не здабыў тытул у Парыжы.
Aryna Sabalenka dancing down the stairs to Bruno Mars after reaching her first Roland Garros final 😂😂😂
— The Tennis Letter (@TheTennisLetter) June 5, 2025
pic.twitter.com/PluX6WX3hR