Мэрц падарыў Трампу пасведчанне аб нараджэнні ягонага дзеда, які эміграваў з Нямеччыны ў ЗША
15- 5.06.2025, 21:15
- 10,984

У залатой раме.
Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц падарыў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу пасведчанне аб нараджэнні ягонага дзеда ў залатой раме - той іміграваў з Нямеччыны ў 1869 годзе. Пра гэта ў чацвер, 5 чэрвеня, паведаміла газета The Washington Post.
Як піша DW, дакумент, напісаны шрыфтам Зютэрліна, сведчыць нараджэнне Фрыдрыха Трампа ў нямецкай вёсцы Кальштат у 1869 годзе.

Выданне дадае, што Дзед Трампа эміграваў у ЗША ў 16 гадоў, дзе змяніў імя на Фрэдэрык Трамп і зрабіў багацце на гатэлі ў рэгіёне Кландайк, жыхарамі якога былі золаташукальнікі. Сам Трамп звычайна не падкрэслівае сваё нямецкае паходжанне, згадваючы толькі пра шатландскія карані маці, піша DW.
Акрамя гэтага, канцлер, які мае тое ж імя, што і дзед Трампа, напярэдадні свайго візіту запрасіў прэзідэнта ЗША наведаць Кальштат.
Падчас размовы Мэрц таксама нагадаў, што заўтра [6 чэрвеня] гадавіна высадкі ў Нармандыі, «калі амерыканцы скончылі вайну ў Еўропе». Трамп пасля гэтага сказаў, для іх гэта быў не вельмі прыемны дзень і засмяяўся. А Мэрц далей сур'ёзна кажа, што «гэта было вызваленне маёй краіны ад нацысцкай дыктатуры».
Раней паведамлялася, што 5 чэрвеня Мэрц правядзе свае першыя асабістыя перамовы з Трампам у Авальным кабінеце.