28 чэрвеня 2025, Субота, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ў Кітаі выглядаў камічна

14
Лукашэнка ў Кітаі выглядаў камічна

Візіт быў скамечаным.

Паўгода "перадвыбарных" перакананняў, што ў Пекіне Лукашэнку чакаюць скончыліся двухгадзінным чаяваннем. Яно, вядома, таксама нядрэнна, але на паўнавартасны візіт зусім не падобна.

Да візіту была спроба выканаць "хатняе заданне" ў калію, а таксама знізіць напружанасць на мяжы. Прыйшлося нават вучэнні адсунуць (пакуль на словах) ад заходніх рубяжоў.

Асноўная мэта візіту - паказаць усім (Маскве, Захаду і асабліва сваёй хунце), што за Лукашэнкам Пекін.

У выніку грошай не далі, абяцанням не паверылі. Як мае быць паздзекаваліся ў медыях з таго, што кітайскія фінансаванне і тэхналогіі – выратаванне для эканомікі Беларусі. У канцы ўручылі запрашэнне на саміт ШАС і парад. Тыя, якія і так бы былі перададзеныя, але неяк інакш.

На кадрах з Пекіна ўсё тая ж дрыготкая галава.

За выключэннем хунты, дарэчы, усе ўсё зразумелі.

Telegram-канал "Нік і Майк"

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках