29 чэрвеня 2025, Нядзеля, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска ў Грузіі выклікала паліцыю на працаўнікоў банка

8
Беларуска ў Грузіі выклікала паліцыю на працаўнікоў банка

Ёй адмаўляліся аформіць дакументы.

Беларускія палітуцекачы за мяжой нярэдка сутыкаюцца з праблемай афармлення дакументаў, асабліва пасля дэкрэта Лукашэнкі, які забараніў абмен пашпартоў у консульствах. У Грузіі беларуска Марына Зялёная выклікала паліцыю на працаўнікоў банка, якія адмаўляліся аформіць ёй дакументы. Гэтым досведам палітуцякачка падзялілася ў сацсетках, заўважыла «Еўрарадыё».

Жанчына кажа, што падала дакументы на атрыманне міжнароднай абароны на тэрыторыі Грузіі. Пашпарт пры гэтым забіраюць, даюць дакумент суіскальніка прытулку. Для аплаты дзяржпадатку ёй спатрэбілася рэгістрацыя ў грузінскай банкаўскай сістэме. Але яе адмаўляліся рабіць паводле дакумента суіскальніка прытулку і запатрабавалі пашпарт.

«У TBCbank мне пачалі рэгістрацыю і ветліва прапанавалі пачакаць тыдзень. Я папрасіла паскорыць працэс, і мне паабяцалі даць адказ у найхутчэйшыя тэрміны. Я пайшла ў суседні Georgia bank, адстаяла са стомленым дзіцем чаргу - але там мне адмовілі ў пачатку працэсу рэгістрацыі. Сказалі, што нават не могуць пачаць працэс на падставе гэтага дакумента», - піша жанчына.

Марына Зялёная кажа, што спачатку звярнулася ў службу падтрымкі, але там яе пачалі пераконваць, што зрабіць нічога нельга. Потым банкаўскія работнікі адмовіліся выдаць ёй пісьмовую адмову ў прыёме бюджэтнай выплаты.

«Прайшоўшы ўсе спосабы дамовіцца, я выклікала паліцыю і склала пратакол аб парушэнні майго права ажыццявіць бюджэтную выплату і зафіксавала гэты інцыдэнт дакументальна. І вы не паверыце - на наступны дзень мне патэлефанавала ветлівая жанчына са службы падтрымкі кліентаў GeorgiaBank, і мяне зарэгістравалі ў сістэме з магчымасцю выплачваць падаткі ў суд...

З TBCbank давялося дадаткова павалтузіцца: мяне зарэгістравалі ў сістэме для аплат, але не разгледзелі заяву на адкрыццё рахунку. Што было добра, але недастаткова», - дзеліцца беларуска падрабязнасцямі.

Жанчына кажа, што прыйшла ў аддзяленне банка праз месяц - і ёй сказалі, што заява на рэгістрацыю згубілася. Тады яна села пісаць скаргу: «Прыблізна на палове ліста маёй скаргі пытанне з рэгістрацыяй і адкрыццём рахунку развязалася».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках