У Беларусі забаранілі прадаваць адзенне фірмы, якая належыць польскаму мільянеру
4- 7.06.2025, 10:09
- 8,476

Гэта адна з найстарэйшых заходніх fashion-кампаній, якія працуюць на беларускім рынку.
У пераліку небяспечнай прадукцыі, забароненай да рэалізацыі ў Беларусі, з'явілася адразу 30 найменняў адзення польскага брэнда Big Star, піша выданне «Белорусы и рынок».
Гэта - адная з найстарэйшых заходніх fashion-кампаній, якія працуюць на беларускім рынку. Належыць яна польскаму мільянеру з лакальнага спісу Forbes Багдану Качмарэку і яго партнёру Вяславу Кастэры.
Як адзначаецца, забарона ўвайшла ў дзеянне з 5 чэрвеня з прычыны, што названае адзенне не адпавядае патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці.
У куртках, сукенках і кашулях быў знойдзены недастатковы паказчык паветрапранікальнасці, а ў жаночай абутку недастаткова трывала была прылепленая падэшва. Прэтэнзіі ёсць і да некаторых відаў дзіцячага адзення.