Пераадолела 300 км: Украінская балістычная ракета прайшла паспяховае выпрабаванне
7- 7.06.2025, 12:06
- 7,062

Баявыя выпрабаванні зброі адбыліся ў сярэдзіне траўня.
Першая ўкраінская балістычная ракета праляцела значную адлегласць, патрапіўшы ў расейскі камандны пункт. Баявыя выпрабаванні зброі адбыліся ў сярэдзіне траўня.
Пра гэта «Эспрессо» расказаў дырэктар Цэнтра даследаванняў войска, канверсіі і раззбраення Валянцін Бадрак.
Паводле ягоных слоў, новая ракетная праграма стартавала яшчэ ў траўні 2022 года, але ў той час Міністэрства стратэгічнай прамысловасці дастаткова слаба яе рэалізоўвала. У ліпені адбыліся першыя паспяховыя выпрабаванні, пасля чаго прэзідэнт Уладзімір Зяленскі загаварыў пра магчымасць давядзення да канца айчыннай балістыкі.
На думку Бадрака, з ліпеня 2024 года адміністраванне названай ракетнай праграмы ўжо было правільным, паколькі з'явіўся профільны намеснік міністра абароны і адпаведнае кіраванне.
«Наколькі мне вядома, у сярэдзіне траўня адбыліся выпрабаванні, якія ацэньваюць як надзвычай паспяховыя — амаль 300 км пераадолела ракета і знішчыла расейскі камандны пункт, і вельмі важна, што гэта баявое выкарыстанне», — адзначыў вайсковы экспэрт.
Валянцін Бадрак падкрэсліў, што ракета пасля гэтага ўжо запускаецца ў серыю, але пакуль невядома, колькі ракет можна чакаць, зрэшты мяркуюць, што вытворчасць будзе нарошчвацца вельмі магутна.
«Боегалоўка гэтай ракеты – больш як 400 кг і гэта вельмі магутны арсенал. Для параўнання — новая амерыканская балістычная ракета - гэта ўсяго 91 кг. Відаць, што ў нас гэта будзе магутная зброя. Я спадзяюся, што мы будзем рухацца далей, галоўнае — маштабаваць хутка і вельмі лагічна», — рэзюмаваў ён.