22 чэрвеня 2025, Нядзеля, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ft: Ілан Маск перастаў выходзіць на сувязь

23
Ft: Ілан Маск перастаў выходзіць на сувязь

Нават з тымі, хто ўклаў у яго мільярды.

Амерыканскі мільярдэр Ілан Маск спыніў размовы з ключавымі інвестарамі Крамянёвай даліны на фоне скандалу з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Пра гэта паведаміла выданне Financial Times са спасылкай на дасведчаныя крыніцы.

«Ілан не прымае званкі. Нават тых, хто ўклаў мільярды ў яго кампаніі... Даліна едзе з глузду», — заявіў выданню ананімны інвестар, блізкі да Рэспубліканскай партыі.

Маск назваў «свінскай мярзотаю» «вялікі і прыгожы» законапраект Трампа

У сваю чаргу, Wall Street Journal паведаміла, што публічная сварка паміж Маскам і Трампам можа сарваць планы залучэння $5 млрд для развіцця стартапа xAI (кампанія Маска ў сферы штучнага інтэлекту).

Раней на прэзентацыі для інвестараў прадстаўнікі xAI распавядалі аб планах будаўніцтва дата-цэнтраў і развіцці ШІ - чатбота Grok. Аднак увага ўдзельнікаў была прыкаваная да скандалу ў сацсетках, дзе Маск накінуўся на прэзідэнта ЗША з абвінавачваннямі.

Зрэшты, мільярдэр працягвае сваю актыўнасць у сацсетках. Ён заявіў, што прыдумаў назву для новай партыі, якую прапанаваў стварыць падчас разрыву з Трампам. Мільярдэр прапанаваў яе назваць: партыя «Амерыка» (the America Party). За яе стварэнне выказаліся 80% тых, хто ўдзельнічаў у апытанні ў сацсетцы X, якое зладзіў Маск у чацвер.

Тым часам сам Трамп у інтэрв'ю ABC News назваў Маска «чалавекам, які страціў розум» і заявіў, што не плануе з ім камунікаваць найбліжэйшым часам.

«Ён хоча пагаварыць са мной, але я пакуль не гатовы», — паведаміў прэзідэнт ЗША, дадаўшы, што яго больш хвалююць пытанні інфляцыі і будучага візіту ў Кітай.

У сваю чаргу, бацька Ілана Маска, Эрал Маск, у эксклюзіўным каментары Al Arabiya English заклікаў сына спыніць канфлікт:

«Я адправіў яму паведамленне з просьбай спыніць гэты канфлікт. Трамп, вядома, пераможа - яго падтрымала большасць амерыканцаў», - заявіў старэйшы Маск, тлумачачы паводзіны сына «моцным стрэсам».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках