Зяленскі рэзка адказаў Трампу на заяву пра вайну
32- 7.06.2025, 18:38
- 42,196

Прэзідэнт Украіны нагадаў аб тактыцы РФ.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адхіліў параўнанне Дональда Трампа аб тым, Украіна і Расея «паводзяць сябе як дзеці».
«Мы не дзеці з Пуціным на дзіцячай пляцоўцы ў парку. Ён забойца, які прыйшоў у гэты парк, каб забіваць дзяцей», - адзначыў украінскі лідар у інтэрв'ю для ABC News, каментуючы заяву Трампа.
Зяленскі дадаў, што гэтая заява Трампа сведчыць, што кіраўнік Белага дому не разумее маштабаў трагедыі, якую перажывае ўкраінскі народ. Зяленскі апісаў «бязмежны» боль украінскага бацькі, які страціў жонку і траіх дзяцей у выніку ракетнага ўдару.
«Ён проста сказаў: «Кожную раніцу, калі я прачынаюся, я шукаю сваю сям'ю - я шукаю паўсюль у кватэры... Мне дагэтуль здаецца, што гэта быў кашмар... дрэнны сон», - падзяліўся Зяленскі.
Трамп «не мог цалкам адчуць і зразумець гэты боль», адзначыў прэзідэнт Украіны. Ён нагадаў, што 631 украінскае дзіця загінула ў вайне.
«І рэч не ў Трампе, а ў чалавеку, які не знаходзіцца тут, у краіне, а за тысячы міль кіламетраў, - яны не могуць цалкам адчуць і зразумець гэты боль», - сказаў ён.