25 чэрвеня 2025, Серада, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай закрые адзін з найбуйнейшых НПЗ, які перапрацоўвае нафту з Расеі

3
Кітай закрые адзін з найбуйнейшых НПЗ, які перапрацоўвае нафту з Расеі

Закрыццё плануецца ў канцы гэтага месяца.

Кітайская дзяржкампанія PetroChina закрые апошні блок для перапрацоўцы нафты на сваім найбуйнейшым НПЗ Dalian Petrochemical Corp у Паўночным Кітаі.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Закрыццё плануецца ў канцы месяца, сказалі Reuters чатыры крыніцы ў нафтавай галіне. PetroChina спыніць нафтавую ўстаноўку на заводзе Dalian Petrochemical Corp прадукцыйнасцю 200 000 барэляў на дзень, а ўстаноўкі другаснай перапрацоўкі - у наступным месяцы.

Гэта частка плана Кітая для закрыццядзяржаўнага завода-гіганта і стварэння замест яго меншага прадпрыемства. PetroChina тым часам пачне скарачаць запасы сырой нафты і іншай сыравіны ў гэтым месяцы і ачысціць усе запасы гэтай прадукцыі да канца жніўня, паведамілі дзве крыніцы Reuters.

PetroChina пачала працэс закрыцця завода ў Даляне яшчэ ў канцы 2023 года. На гэты завод прыпадае амаль 3% нацыянальных нафтаперапрацоўчых магутнасцяў Кітая. Прадпрыемства перапрацоўвае пераважна расейскую сумесь сырой нафты ESPO з сібірскіх радовішчаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках