27 чэрвеня 2025, Пятніца, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскім Burger King памёр мужчына

8
У менскім Burger King памёр мужчына

Работнікі хуткай спрабавалі яго рэанімаваць, аднак гэта не дапамагло.

6 чэрвеня ў рэстарацыі Burger King у менскім мікрараёне Каменная Горка памёр мужчына. Пра гэта паведаміў Telegram-канал «Стыдно Минск», некалькі падпісчыкаў даслалі фота і відэа з інцыдэнтам.

Афіцыйныя органы не паведамлялі пра гэты выпадак, пра асобу мужчыны няма звестак. Паводле інфармацыі відавочцаў, яму стала дрэнна проста ў рэстарацыі. Два карыстальнікі згадалі эпілептычны прыступ.

Мяркуючы з фота і відэа, работнікі хуткай спрабавалі яго рэанімаваць, аднак гэта не дапамагло. У выніку цела забралі супрацоўнікі службы спецыяльных перавозак. На месцы таксама працавалі прадстаўнікі МУС і Следчага камітэта.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках