У Растоўскай вобласці РФ успыхнуў склад з дэталямі для дронаў
2- 7.06.2025, 15:22
- 5,292

Відэафакт.
У Азове Растоўскай вобласці РФ адбыўся маштабны пажар на складзе пластыку і палімерных матэрыялаў. Там выраблялі дэталі для дронаў.
Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра вывучэння акупацыі Пётр Андрушчанка ў сваім Telegram-канале. Паводле ягоных слоў, да тушэння пажару залучылі 13 брыгад ратавальнікаў.

«І да добрых навін. Падпаленая р*сня. У Азове Растоўскай вобласці на адрасе ў раёне вул. Перамогі, 47 Ж раптам успыхнуў склад пластыку і палімерных матэрыялаў, дзе выраблялі дэталяў для дронаў», – гаворыцца ў паведамленні.

Са звестак расейскага міністэрства надзвычайных сітуацый, гарыць склад плошчай 2000 квадратных метраў. На месцы пажару працуюць 37 ратавальнікаў і 13 адзінак тэхнікі.
У мясцовых каналах адзначылі, што склад, дзе ўзнік пажар, знаходзіцца па дарозе на Пешкава. Там захоўваецца палімерная прадукцыя. Аднак афіцыйна аб прычынах пажару не паведамляецца.
Раніцай 7 чэрвеня мясцовы Telegram-канал «Новости Ростова» са спасылкай на афіцыйнае паведамленне расейскага МНС пісаў пра ракетную небяспеку ў рэгіёне. Пазней быў дадзены адбой.