23 чэрвеня 2025, панядзелак, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ніжагародскай вобласці РФ гарыць нафтаперапрацоўчы завод

5
У Ніжагародскай вобласці РФ гарыць нафтаперапрацоўчы завод
Фота: New Voice

Яго атакавалі дроны.

У суботу, 7 чэрвеня, у горадзе Кстове Ніжагародскай вобласці Расеі ўспыхнуў маштабны пажар. Там размешчаны адзін з нафтаперапрацоўчых заводаў, піша New Voice.

Відэа ўзгарання з'явіліся ў расейскіх пабліках. На кадрах відаць шчыльны слуп агню і дыму, які ўзнімаецца ў неба і ахоплівае частку аб'екта.

Відавочцы паведамляюць аб нападзе БПЛА на нафтаперапрацоўчы завод Лукойл. У той жа час МНС Расеі сцвярджае, што загарэлася ўстаноўка па вытворчасці бітуму аб'ёмам 200 кубаметраў.

«Сёння ў дзённы час на тэрыторыі прамысловага прадпрыемства па вытворчасці бітуму ў Кстоўскім раёне адбылося ўзгаранне», – гаворыцца ў паведамленні рэгіянальнай пракуратуры.

Са звестак ведамства, на месца здарэння выехаў гарадскі пракурор Алег Купцоў.

Фота: New Voice
Фота: New Voice

Нафтаперапрацоўчы завод у Кстове належыць кампаніі «Лукойл» і перапрацоўвае нафту з Заходняй Сібіры і Татарстана.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках