Джэй Ды Вэнс пракаментаваў сварку Трампа і Маска
15- 7.06.2025, 18:58
- 12,666

Віцэ-прэзідэнт ЗША заявіў аб памылцы мільярдэра.
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс выказаў надзею, што Ілан Маск спыніць публічную крытыку Дональда Трампа ў сацсетках і зноў далучыцца да яго каманды.
Аб гэтым ён заявіў у падкасце This Past Weekend with Theo Von.
З яго слоў, Маск робіць «велізарную памылку», крытыкуючы Трампа ў сацсетках.
«Я заўсёды буду заставацца адданым прэзідэнту і спадзяюся, што ўрэшце Ілан вернецца ў каманду. Магчыма, цяпер гэта ўжо нерэальна, бо ён зайшоў занадта далёка, але я ўсё адно на гэта спадзяюся», - падкрэсліў Вэнс.
Таксама віцэ-прэзідэнт дадаў, што Трамп «не мяркуе, што яму трэба быць у крэўнай варожасці з Іланам Маскам».
«Я насамрэч думаю, што калі б Ілан крыху супакоіўся, усё было б добра», – сказаў Вэнс.