23 чэрвеня 2025, панядзелак, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аналітыкі ISW раскрылі план Пуціна супраць Украіны

13
Аналітыкі ISW раскрылі план Пуціна супраць Украіны
Фота: Getty Images

І назвалі спосаб, як яго сарваць.

Падаўжэнне вайсковай дапамогі Украіны з боку Захаду - галоўны момант у стратэгіі ціску на краіну-акупантку Расею. Менавіта такі крок мог бы прымусіць Уладзіміра Пуціна перагледзець сваю, маўляў, стратэгію перамогі. Перадача Кіеву патрэбных узбраенняў запаволіла б прасоўванне расейцаў і дазволіла наносіць акупантам яшчэ большыя страты. Аб гэтым заявілі аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны.

У справаздачы ISW гаворыцца: план Крамля палягае ў тым, што Украіна стоміцца ад вайны раней за Расею, аднак краіны заходняга свету могуць змяніць ход такіх падзей.

Пуцін можа перагледзець «стратэгію перамогі»

Як мяркуюць эксперты, усякае ўзмацненне эканамічнага ціску на Маскву - станоўчы палітычны крок, але гэтага недастаткова, каб пасадзіць Пуціна за стол перамоў, або дамагчыся змены яго «планаў».

Тэорыя «перамогі» Пуціна заснаваная на «здагадцы», паводле якой расейскія войскі могуць даўжэй дамагацца, хоць і нязначных, але прасоўванняў на фронце, чым Украіна - трымаць абарону, а Захад ёй дапамагаць. Імаверна, Пуцін і надалей будзе кіравацца такім «прынцыпам», адмаўляючыся ад змястоўных перамоў з Украінай.

Аналітыкі мяркуюць, што мір ва Украіне, які стаў бы прымальным і для Вашынгтона, патрабуе альбо працяглых баявых страт акупантаў, альбо сур'ёзнай паразы расейскіх вайскоўцаў на фронце.

«ЗША павінны працягваць пастаўляць украінскім вайскоўцам узбраенне, бо страты Расеі на полі бою застаюцца галоўным фактарам яе цяперашніх праблем з тэхнікай, жывой сілай і эканомікай», - пішуць у ISW.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках