24 чэрвеня 2025, aўторак, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бунт у Маскве ці палацавы пераварот: нечаканы сцэнар змены ўлады ў РФ

12
Бунт у Маскве ці палацавы пераварот: нечаканы сцэнар змены ўлады ў РФ

Вайсковае кіраўніцтва мае прэтэнзіі да Пуціна.

Кіраўнік Камітэта эканамістаў Украіны Андрэй Новак пракаментаваў імавернасць змены ўлады ў РФ у выніку «палацавага перавароту».

«Палацавыя перавароты могуць мець розныя формы: гэта можа быць фізічная ліквідацыя іх лідара, можа быць адстаўка і заслужаны адпачынак на лецішчы, як гэта было з Хрушчовым, можа быць вайсковы пераварот. Бо зараз больш за ўсё цярпяць вайскоўцы ў Расеі, бо сярод іх вялізныя страты. І вайсковае кіраўніцтва РФ усё гэта бачыць і разумее», - падкрэсліў ён падчас чата ў «Главреде».

Эксперт мяркуе, што палацавы пераварот у РФ значна больш рэальны, чым пратэст расейскага насельніцтва, які б прывёў да змены ўлады.

«Для змены ўлады ў РФ патрэбен маштабны пратэст менавіта ў Маскве. Цяпер складана ўявіць, што Масква пачне бунтаваць. Хіба што ў адказ на бамбаванні Кіева пачнуцца штодзённыя атакі Узброеных сіл Украіны на Маскву - магчыма, у гэтым выпадку нават масквічы зададуцца правільнымі пытаннямі і пойдуць «браць Крэмль». Але спадзяванняў на нешта такое ў мяне вельмі мала, больш імаверным выглядае палацавы пераварот», - кажа ён.

Субяседнік таксама адзначыў, што ёсць надзея на расейскіх бізнэсоўцаў, якія цяпер нясуць вялікія страты іх актываў, вымушаныя цярпець каласальныя абмежаванні іх перамяшчэння па свеце, персанальныя санкцыі.

«Тыя, чые фінансы і камфорт больш за ўсё пацярпелі, могуць сабрацца і падумаць, як усё гэта спыніць, змяніўшы замежную і ўнутраную палітыку Расеі», - дадаў Новак.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках