Аэрапорты пад Масквой закрылі праз атаку дронаў
- 8.06.2025, 10:14
- 2,014

Абмежаванні закранулі аэрапорты «Унукава», «Дамадзедава» і «Калугу».
Мінабароны Расеі заявіла аб адбіцці атакі дронаў над расейскімі рэгіёнамі. Уначы аэрапорты паблізу Масквы закрывалі на ўзлёт і вылет.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расейскае дзяржаўнае агенцтва ТАСС.
Як заяўлялі ў Расавіяцыі, абмежаванні ўводзілі ў аэрапортах «Унукава», «Дамадзедава» і «Калуга». Толькі раніцай, блізу 7 гадзін, абмежаванні на працу гэтых аэрапортаў былі знятыя.
У расейскім Мінабароны таксама зрабілі справаздачу, што сілы супрацьпаветранай абароны нібыта збілі 61 беспілотнік. Аб тым, колькі беспілотнікаў было агулам, і колькі з іх дасягнулі цэлі, у расейскім міністэрстве ўмаўчалі.
Нагадаем, уначы дроны атакавалі расейскую Тульскую вобласць. У Новамаскоўску прагрымелі выбухі, пасля якіх пачаўся пажар на хімічным прадпрыемстве «Азот».