Разам з «Іскандэрам» УСУ ліквідавалі групу вайскоўцаў РФ у Бранскай вобласці
2- 8.06.2025, 11:23
- 7,474

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці паспяховага ўдару.
Апублікаваныя новыя дэталі эпічнай ліквідацыі ў Бранскай вобласці расейскага ракетнага комплексу «Іскандэр». Разам з устаноўкамі быў «абнулены» экіпаж.
Пра гэта паведаміў расейскі апазіцыйны рэсурс Astra, спасылаючыся на інфармаваныя крыніцы.
Украіна знішчыла расейскі «Іскандэр» раніцай у мінулы чацвер, 5 чэрвеня. Гэта здарылася ля вёскі Марцьянаўкі, што прыкладна за 50 км ад украінскіх межаў.

«Атака наносілася некалькімі ракетамі. Загінулі 8 расейскіх вайскоўцаў, яшчэ пяцёра атрымалі раненні», - паведаміў канал.
Паводле звестак Генштаба УСУ, пад удар патрапіла адно з падраздзяленняў 26-й ракетнай брыгады УС Расеі. Комплекс быў знішчаны ў момант падрыхтоўкі балістычнага ўдару па Кіеве.
Паводле інфармацыі лідара Украіны Уладзіміра Зяленскага, на гэтым тыдні Сілы абароны знішчылі тры ўстаноўкі «Іскандэр». «Нашы воіны на гэтым тыдні паспяхова знішчылі пазіцыі расейцаў - менавіта тыя пазіцыі, з якіх білі па Украіне, па нашых людзях. На днях былі знішчаныя тры ўстаноўкі «Іскандэр». Гэта было знішчэнне забойцаў», - сказаў прэзідэнт Украіны.