Украінскія ваяры эфектна спалілі расейскі «Бук-М3» з боекамплектам
- 8.06.2025, 11:57
- 3,444

Відэафакт.
Украінскія абаронцы ўдарылі па расейскай сістэме СПА «Бук-М3». Устаноўку спалілі разам з боекамплектам.
Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.
На кадрах зафіксаваная работа аператараў са складу Сіл беспілотных сістэм УСУ, а менавіта воінаў 14-га асобнага палка беспілотных авіяцыйных комплексаў. Аперацыя стала ўзорам зладжанай працы падраздзяленняў.
Як адзначаюць абаронцы, пасля выяўлення байцы пазбавілі цэль магчымасці руху, некаторы час «падсвечвалі» і дабілі, выклікаўшы дэтанацыю боекамплекта і поўнае знішчэнне ўстаноўкі Бук-М3».
Што вядома пра «Бук-М3»
Зенітна-ракетны комплекс «Бук-М3» - гэта сучасная расейская сістэма СПА, здольная перахапляць паветраныя цэлі на адлегласці да 70 км.
З адкрытых крыніц вядома, што гэты комплекс супраціўнік выкарыстоўвае для знішчэння цэляў у паветры, на зямлі і на вадзе. Прыблізны кошт такога ЗРК складае 45 млн даляраў.
«Знішчэнне такіх установак наносіць супраціўніку мільённыя страты і адкрывае паветраную прастору для далейшых аперацый Сіл абароны Украіны», - адзначаюць у Генштабе.