Лукашэнка нагандляваў яшчэ на 600 млн даляраў страт
14- 8.06.2025, 20:59
- 10,470

Сталі вядомы новыя паказчыкі адмоўнага гандлёвага сальда Беларусі.
Адмоўнае гандлёвае сальда Беларусі за красавік вырасла на больш чым 600 млн даляраў - з 1,6 млрд за тры месяцы да амаль 2,3 млрд даляраў. Такія звесткі апублікаваў Белстат, паведамляе «Еўрарадыё».
У студзені-красавіку 2025 года замежнагандлёвае абарачэнне таварамі склала 27,04 млрд даляраў.
Экспарт у структуры тавараабарачэння склаў 12,39 млрд, імпарт - 14,65 млрд даляраў.
Рост праблем у гандлі можа прывесці да дэвальвацыі беларускага рубля.