23 чэрвеня 2025, панядзелак, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін дазволіў пазбаўляць расейцаў 20% заробкаў за дрэнныя паводзіны

13
Пуцін дазволіў пазбаўляць расейцаў 20% заробкаў за дрэнныя паводзіны

Падпісаны дакумент.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які рэгламентуе пакаранне супрацоўнікаў кампаній і арганізацый за парушэнне працоўнай дысцыпліны, паведамляе The Moscow Times.

Згодна з дакументам, апублікаваным на партале прававых актаў, працадаўцы атрымаюць права зніжаць агульную суму заробку грамадзян РФ на велічыню да 20%. Для гэтага, як вынікае з закону, працаўнікоў змогуць пазбаўляць прэмій.

Працэдура пазбаўлення прэмій павінна быць прапісаная «ў лакальным нарматыўным акце, які ўстанаўлівае сістэму прэміравання», гаворыцца ў тэксце закона. Пры гэтым працадаўцы захоўваюць права на ўжыванне іншых «дысцыплінарных спагнанняў» - заўвага, вымова, звальненне, вынікае з тлумачальнай запіскі да дакумента. Закон прыняты «ў мэтах рэалізацыі права работніка на своечасовую і поўную выплату справядлівага заробку», пішуць аўтары.

«Максімальная сума зніжэння агульнага заробку складзе не больш за 20% на месяц», – паказвае прэс-служба Дзярждумы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках