23 чэрвеня 2025, панядзелак, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея пачала будаваць хованкі для самалётаў на сваіх вайсковых базах

8
Расея пачала будаваць хованкі для самалётаў на сваіх вайсковых базах

Пра гэта сведчаць спадарожнікавыя здымкі.

Расея пачала будаваць сховішчы для самалётаў на сваіх вайсковых базах - аб гэтым сведчаць спадарожнікавыя здымкі.

Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Сляды прац па будаўніцтве хованак можна ўбачыць на спадарожнікавых здымках аэрадромаў Кіраўскага ў акупаваным Крыме, а таксама ў Севастопалі, Гвардзейскім і Саках, паведаміў у сацыяльнай сетцы X OSINT-аналітык Def Mon.

На тэрыторыі Расеі такія працы вядуцца ў Ейску, Крымску, Прыморска-Ахтарску, на авіябазе «Ханская» ў Адыгеі, Мілераве, Ахтубінску, Барысаглебску, Курску і Ліпецку, а таксама на базе стратэгічнай авіяцыі ў Энгельсе (на відэа).

1 чэрвеня Служба бяспекі Украіны ажыццявіла спецаперацыю «Павуцінне», нанёсшы масаваны ўдар дронамі па расейскіх аэрадромах стратэгічнай авіяцыі.

Пад атакай апынуліся аэрадромы «Аленья», «Белая», «Дзягілева» і «Іванава». Пашкодзіць удалося 41 расейскі самалёт - сярод іх А-50, Ту-95 і Ту-22 М3.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках