22 чэрвеня 2025, Нядзеля, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску дэмантуюць легендарныя атракцыёны 1

16
У Менску дэмантуюць легендарныя атракцыёны 1

«Супер-8» і «Ладдзя» не вытрымалі праверку на бяспеку.

Легендарны атракцыён «Супер-8» у Менскім парку Чалюскінцаў дэмантуюць. Як расказалі ў гарадскім кіраўніцтве Дзяржпрамнагляду, атракцыён не вытрымаў праверку на бяспеку, адпрацаваўшы канчаткова свой тэрмін эксплуатацыі, таму будзе дэмантаваны ў 2025 годзе.

Таксама не вытрымалі праверку і будуць разабраныя арэлі «Ладдзя», яны таксама выпрацавалі свой тэрмін службы.

Новыя правілы ў прамысловай бяспецы зараз абвяшчаюць, што кожны атракцыён можа выкарыстоўвацца не даўжэй за тры нарматыўныя тэрміны службы.

Спіс часова недаступных атракцыёнаў Менска папоўнілі «Дзіцячае кола агляду» ў парку Горкага і «Арэлі» ў парку Чалюскінцаў. Іх зараз рамантуюць.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках