Зяленскі: Мы вельмі блізкія да моманту, калі можна прымусіць РФ скончыць вайну
7- 8.06.2025, 19:09
- 4,540

Для гэтага ЗША павінны ўвесці жорсткія санкцыі.
Уладзімір Зяленскі перакананы, што Украіна і хаўруснікі падышлі вельмі блізка да моманту, калі можна прымусіць Расею скончыць ці хаця б спыніць вайну, але для гэтага ЗША павінны ўвесці жорсткія санкцыі супраць РФ.
Пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў у інтэрв'ю ABC News, поўнае відэа якога апублікавала прэс-служба ўкраінскага лідара:
«Шчыра кажучы, мы падышлі вельмі блізка да моманту, калі можна прымусіць Расею скончыць вайну, прынамсі спыніць.
Наша аперацыя «Павуціна»... хоць яны (расейцы - рэд.) і шалеюць, яны ўсё разумеюць - што калі будуць такія кейсы з 20 тысячамі ракет (якія ЗША планавалі для Ўкраіны, але перадалі на Блізкі Усход - рэд.) і г.д., то мы будзем разлічваць на свае сілы, мы не жадаем працягу вайны.
Мы падышлі вельмі блізка. Нам патрэбна моцная дапамога ад Злучаных Штатаў, ЗША патрэбная еднасьць з Эўропай, і ўсё-ткі ціснуць на Пуціна.
На пытанне, ці хоча Трамп увесці санкцыі супраць РФ, Зяленскі сказаў: «Ён лідар Злучаных Штатаў Амерыкі, ён павінен гэта зрабіць. Я спадзяюся, мы вельмі верым, што ЗША - лідары цывілізаванага свету».
Журналістка нагадала, што Трамп нядаўна намякнуў нават на магчымасць увесці санкцыі супраць Украіны.
«Супраць Украіны ўжо шмат усяго было ад расейцаў. Дакладна не хочацца ад ЗША», - адказаў Зяленскі.
Ён падкрэсліў, што Украіна падтрымлівае ўсе прапанаваныя ЗША ініцыятывы аб спыненні агню, аб заканчэнні вайны, аб любых фарматах перамоў.
«Тут не трэба шукаць баланс паміж намі і расейцамі.Расейцы гэтага не хочаць. Часам альтэрнатывы няма.Толькі расейцы не хочаць скончыць вайну.
Зяленскі выказаў перакананне, што «ўвесь патэнцыял, усе інструменты ціску (на Пуціна - рэд.) у прэзідэнта Злучаных Штатаў ёсць - пачынаючы ад санкцый, эканамічных блакіровак, пакетаў узбраення, аб'яднання вакол сябе іншых еўрапейскіх лідараў, якія хочаць гэтага».
«Яны (еўрапейскія лідары - рэд.) глядзяць на прэзідэнта Трампа як на лідара свету, свету свабоднага і дэмакратычнага, «Калі ласка, будзь лідарам. Ты і ёсць лідар. Спыні Пуціна, а мы будзем табе дапамагаць, бо Еўропа не такая дужая, як Амерыка». Еўропе яшчэ давядзецца стаць вельмі моцнай . Але сёння ідзе барацьба. Презідэнт Трамп можа ўсё гэта зрабіць, я мяркую.», - заявіў прэзідэнт.