Дык на што хворы Лукашэнка?
31- Ірына Макавецкая
- 9.06.2025, 19:05
- 61,912

Як добра, што дыктатар не мяняе лекараў.
Ужо каторы год мы бачым, што
- ён ледзь ногі перасоўвае,
- яму складана спускацца па сходах
- ён моцна дадаў у вазе.
Афіцыйнай інфармацыі пра ягонае здароўе няма. Прапаганда рэтушуе яго знешнасць з усёй шчодрасцю. Але ўсё гэта бескарысна, бо Лукашэнка сам разяўляе рот і сам распавядае пра сваё здароўе.
Да мяне яго адкрыцці прыйшлі вакольнымі шляхамі. Нейкая блогер суправадзіла відэа свайго сібарытнага ката выказваннямі беларускага дыктатара. Гэтыя рылсы я выкладу ў каментарах. А ніжэй іх тэкст.
Цытата 1
- Цяпер я малочны суп практычна не ем. Замянілі гэта агародніннай нейкай... такую баланду!
- Суп-пюрэ (жаночы голас)
- Але, кажуць, агароднінну трэба есці. Ну ем. Хлеб, кажуць, Нельга есці. Так я цішком ем чорны.
(Смех)
Цытата 2
Тры яйкі. (Відаць, маецца на ўвазе сняданак). У абед мяса. Колькі хочаш ясі. Увечары рыбы колькі хочаш. Жорсткая дыета бялком.
Усе ўсе пачулі?
На такую дыету садзяць пацыентаў з цукровым дыябетам другога тыпу. Дыябет небяспечны тым, што лішак глюкозы ў крыві пашкоджвае судзіны, асабліва капіляры. Таму пакутуюць канечнасці, часцей ногі, вочы, сэрца. Клеткі не прымаюць глюкозу, Падстраўнікавая выпрацоўвае празмерна шмат інсуліну, каб запхнуць глюкозу ў клетку і паралельна выводзіць глюкозу з крыві ў выглядзе тлушчу.
Ідэя бялковай дыеты ў тым, каб прыбраць вугляводы, бо яны рэзка падымаюць ўзровень інсуліну ў крыві. Ад бялковай ежы інсулін таксама падвышаецца, але плаўна і не так высока. Гэта павінна гарантаваць больш спакойную працу падстраўнікавай залозы і забяспечыць зніжэнне вагі, якое не адбываецца пры высокім узроўні інсуліну.
Але Лукашэнка нездарма ж сямі пядзяў у ілбе. Ён усе намаганні лекараў нівелюе пажыраннем цішком хлеба, ды яшчэ чорнага! Ай, малайчына! Еж-еж, хутчэй да Абрама на піва пойдзеш.
Любоў да малочнага супу можа азначаць цягу да салодкага. Цяга да салодкага сігналіць аб слабасці селязёнкі. Задача селязёнкі - размяркоўваць вадкасці ў арганізме. Пакуль у яе няма сіл, чалавек будзе пакутаваць ад ацёкаў, часцей за ўсё ног. А на азызлых нагах не моцна пабегаеш.
Вялікая колькасць бялку селязёнку дабівае. І калі дыктатара трымаюць на такой дыеце ўжо працяглы час, а выніку няма, то нядзіўна, што ён цішком пад'ядае, бо ягоны арганізм ....галадае! Так, як ні парадаксальна гэта гучыць.
Што трэба зрабіць, каб Лукашэнку стала лягчэй, я не буду пісаць. З меркаванняў гуманнасці ў дачыненні да ўсіх людзей, якія праз ягоны капрызы пакутуюць. А яму зычу не мяняць лекараў. Добрыя ж спецыялісты, абнадзейваюць нас!
Ірына Макавецкая, «Фэйсбук»