Левандоўскі абвясціў байкот галоўнаму трэнеру каманды Польшчы
1- 9.06.2025, 9:19
- 4,846

У футбаліста забралі капітанскую павязку.
Нападнік і капітан каманды Польшчы Робэрт Левандоўскі заявіў, што не будзе гуляць за нацыянальную каманду, пакуль ёй кіруе Міхал Прабеж.
Прабежа прызначылі галоўным трэнерам зборнай Польшчы ў верасні 2023 года. У нядзелю, 8 чэрвеня, Польскі футбольны звяз абвясціў, што трэнер надумаў пазбавіць Левандоўскага капітанскай павязкі і перадаць яе паўабаронцу Пятру Зяліньскаму. Пра гэта Прабеж асабіста паведаміў Левандоўскаму.
— Улічваючы абставіны і страту даверу да трэнера каманды Польшчы, я прыняў пастанову адмовіцца ад гульні ў нацыянальнай камандзе, пакуль ён застаецца трэнерам. Спадзяюся, што змагу зноў гуляць для найлепшых заўзятараў у свеце, — напісаў Левандоўскі ў сацыяльнай сеткі.