29 чэрвеня 2025, Нядзеля, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі F-16 збіў расейскі Су-35 дзякуючы дапамозе швэдскага самалёта

22
Украінскі F-16 збіў расейскі Су-35 дзякуючы дапамозе швэдскага самалёта
Фота: Гордан

Упершыню ў гісторыі.

Украіна атрымала гістарычную перамогу ў паветры: упершыню ў гісторыі заходні F-16 збіў расейскі знішчальнік Су-35С.

Бой адбыўся над паўночным усходам Украіны: у рамках абароны Сумскай вобласці ўкраінскія ВПС выкарыстоўвалі баявыя самалёты для бамбанняў расейскіх пазіцый унутры краіны і ў суседняй Курскай вобласці.

У адказ расейскія ВКС накіравалі ў бой свой высокатэхналагічны знішчальнік Су-35, каб збіць украінскія самалёты.

Аднак пілот не ведаў, што трапляе ў засаду: разам з амерыканскім F-16 у паветра падняўся швэдскі самалёт Saab 340 AEW&C, які знайшоў Су-35 яшчэ за 200-300 км да мяжы і перадаў каардынаты F-16, піша інфармаванае нямецкае выданне Bild.

Амерыканскі знішчальнік запусціў ракету AIM-120, і Су-35 быў збіты за 16 км ад мяжы на тэрыторыі Расеі — недалёка ад горада Каранёва ў Курскай вобласці. Пілот катапультаваўся. Украінскія знішчальнікі вярнуліся на базу без страт.

На платформе x канадскі пілот і авіяэкспэрт Марк Брукс пахваліў каардынацыю заходніх сістэм узбраення:

"Рэч не толькі ў F-16-сапраўдным геймчэйнжэрам стала швэдская сістэма AWACS, якая распазнае расейскія самалёты за сотні кіламетраў і накіроўвае ракеты F-16 у рэальным часе. Су-35 нават не ведаў, што яго атакуюць".

Авіяцыйны канал Air Power таксама адзначыў на X гістарычнае значэнне гэтага сутыкнення заходняй і расейскай тэхнікі:

"Калі інфармацыя пацвердзіцца, гэта будзе першы паветраны бой з удзелам Украінскага “Вайпера” (F-16). Што яшчэ больш важна: расейскі "Фланкер” быў збіты галандскай мадыфікацыяй F-16AM — мадэллю, якую многія ўжо лічылі састарэлай". Зараз на ўзбраенні асноўных краін NАТО стаяць ужо самалёты наступнага пакалення, F-35.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках