Беларус злавіў у Прыпяці рэкорднага таўсталобіка
7- 9.06.2025, 9:56
- 5,838

Вага - больш за 25 кілаграмаў.
Шчаслівым уладальнікам трафея стаў рыбак з Менска Міхаіл Мінец, які прыехаў парыбаліць на Прыпяць разам са сваімі таварышамі, піша fishing.by.
Нягледзячы на немалы рыбалоўны стаж, Міхаіл быў шчыра здзіўлены ўлову таўсталобіка, бо першапачаткова планаваў рыбалку на ляшча.
«Рыбалім недалёка ад моста на Прыпяці ў Мазыры. Лавілі ляшча, але рыба была не вельмі актыўнай, і раптам узяўся гэты гігант. Цягнулі мы яго каля гадзіны. Усе на эмоцыях. Таўсталобік сядзіць цяпер на прывязі», — распавёў паспяховы рыбалоў fishingby.com.
Са слоў рыбалова, спробы ўзважыць трафей поспеху не мелі — шалі зашкаліла на 25 кг, але на вока ў ім не менш за 30 кг.

Злоўлены Міхаілам таўсталобік стаў не толькі яго асабістым рэкордам, але і прэтэндуе на рэкорд Беларусі ў 2025 годзе па гэтаму віду рыбы ў аматарскім лоўлі.