23 чэрвеня 2025, панядзелак, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тунберг пакажуць кадры з нападам ХАМАС на Ізраіль

Тунберг пакажуць кадры з нападам ХАМАС на Ізраіль
ГРЭТА ТУНБЭРГ

Актывістку праінфармуюць, якую тэрарыстычную арганізацыю яна падтрымлівае.

Міністр абароны Ізраіля Ісраэль Кац абавязаў швэдскую экаактывістку Грэту Тунбэрг і яе паплечнікаў паглядзець кадры нападу ХАМАС на краіну 7 кастрычніка 2023 года, паведамляе Reuters.

Паводле ягоных слоў, актывісты павінны ўбачыць, «якую менавіта тэрарыстычную арганізацыю яны прыбылі падтрымаць».

«Я даручыў войску Ізраіля паказаць пасажырам флатыліі кадры зверстваў 7 кастрычніка, калі яны прыбудуць у порт Ашдода. Антысемітка Грэта і яе сябры з ліку тых, хто падтрымлівае ХАМАС, павінны ўбачыць, якую менавіта тэрарыстычную арганізацыю яны прыбылі падтрымаць і на каго яны працуюць», — сказаў Кац.

Раней стала вядома, што ізраільскія вайскоўцы перахапілі судна «Мадлін», якое накіроўвалася да ўзбярэжжа сэктара Газа з прапалесцінскімі актывістамі на борце.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках