17 чэрвеня 2025, aўторак, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Wildberries выходзіць на рынак таксі ў Беларусі

9
Wildberries выходзіць на рынак таксі ў Беларусі

Сэрвіс пачне працаваць у найбліжэйшыя месяцы.

Аб хуткім старце новага сэрвісу таксі, якім будзе кіраваць маркетплейс Wildberries, Office Life паведамілі крыніцы на рынку перавозак. Чакаецца, што сэрвіс пачне працаваць у найбліжэйшыя месяцы.

Займацца праектам будзе ТАА «Аператар СБ таксі», гэтая кампанія 16 траўня была зарэгістраваная ў рэестры перавозчыкаў пасажыраў у якасці дыспетчара. Яе асноўны від дзейнасці значыцца як дзейнасць у галіне кампутарнага праграмавання.

Кампанія «Аператар СБ таксі» зарэгістраваная ў Менску ў сакавіку 2025 года. 80% у ёй належыць расейскаму ТАА «Вайлдберриз», 20% — беларускай кампаніі «ГД квадрат», якая займаецца здачай ў наём ўласнай нерухомай маёмасці. Юрыдычны адрас «ГД квадрат» і «Аператар СБ таксі» супадаюць.

У траўні ў беларускай сталіцы стартаваў сэрвіс таксі ад тэлекамунікацыйнай кампаніі А1. Цяпер дамінантная роля на гэтым рынку належыць расейскаму «Яндэкс Таксі».

Нагадаем, упершыню аб магчымых планах запуску Wildberries пілотнага праекта ў сферы таксі стала вядома ў лютым гэтага года.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках