У Японіі каля авіябазы ЗША адбыўся выбух
- 9.06.2025, 12:58
- 2,814

Параненыя чацвёра вайскоўцаў.
У Японіі каля авіябазы ЗША адбыўся выбух. Чатыры вайскоўцы атрымалі раненні.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Kyodo News.
У панядзелак паблізу авіябазы Кадэна ў Акінаве адбыўся выбух. Чацвёра японскіх вайскоўцаў атрымалі лёгкія раненні падчас падрыхтоўкі да аперацый па абясшкоджванні боепрыпасаў.
Паводле звестак Міністэрства абароны Японіі, выбух адбыўся на складзе неразарваных бомбаў базы. Пацярпелыя атрымалі ірваныя раны пальцаў і магчымае пашкоджанне слыху.
Як піша выданне, загад аб эвакуацыі жыхароў найбліжэйшых раёнаў не выдадзены, і рызыкі далейшых выбухаў або пажараў няма.
Акінава застаецца ключавым вайсковым рэгіёнам ЗША ў Японіі з часоў Другой сусветнай вайны.