Экспэрт расказаў аб праблеме расейскай стратэгічнай авіяцыі
- 9.06.2025, 14:13
- 3,648

Ці зможа Украіна паўтарыць тое ж, што ўжо ўдалося зрабіць з расейскім Чарнаморскім флотам?
Украіне будзе складана паўтарыць са стратэгічнай авіяцыяй Расеі тое ж, што ўжо ўдалося зрабіць з расейскім Чарнаморскім флотам.
Такое меркаванне ў эфіры "Radio NV" выказаў ветэран расейска-ўкраінскай вайны, маёр запасу УСУ, вайсковы аналітык Аляксей Гецьман.
"Але адагнаць іх ад еўрапейскай часткі, каб яны базаваліся ўжо за тысячы кіламетраў - гэта цалкам магчыма. І мы гэта ўжо робім", - сказаў Гецьман.
Ён дадаў, што такі падыход дазволіць прыкметна зменшыць колькасць ракет, якія Расея запускае па Украіне.
“У чым тут перавага - гэтыя самалёты, якія нясуць крылатыя ракеты, ім трэба будзе браць больш паліва, каб даляцець. А гэта, адпаведна, менш ракет. Бо ён не можа набраць шмат паліва і ракет. І таму зменшыцца колькасць менавіта крылатых ракет. З балістычнымі іншая рэч. Мы з імі таксама працуем, знішчаем на месцах базавання”, - растлумачыў Гецьман.