Нядаўні ўраган трапіў у аб'ектыў камер на літоўскай мяжы
1- 9.06.2025, 16:56
- 7,052

Відэа ўражвае: здаровыя дрэвы валяцца, як запалкі.
У абед чацвярга, 5 чэрвеня, па Гародні прайшоўся моцны вецер і лівень. Да вечара непагадзь прыйшла ў сталіцу. А што адбывалася на мяжы ў Варэнскім раёне, паказалі літоўскія памежнікі.
Моцны смерч пранёсся па запаведніку Чэпкеляй у раёне вёскі Мустэйка. Ён валіў здаровыя дрэвы, як запалкі, і бушаваў на працягу некалькіх кіламетраў, паведамляе памежная служба Літвы.
На шчасце, памежнікі, якія ў той момант знаходзіліся на дзяжурстве, паспелі адступіць у больш бяспечныя месцы. У выніку ні супрацоўнікі VSAT, ні іх абсталяванне не пацярпелі.
Гэта кадры, зробленыя памежнікамі літоўскай заставы Кабеляй.
На сённяшні дзень сістэма памежнага кантролю функцыянуе, участак з Беларуссю кантралюецца ў звычайным рэжыме, дробныя тэхнічныя непаладкі, выкліканыя стыхіяй, ліквідавалі.
Праўда, працы ў тых, хто ліквідаваў наступствы ўрагану – лясніцтва Мустейка, пажарных, Дзукійскага нацыянальнага парку, памежнікаў – стае.