The Economist: Apple пара перапісаць правілы гульні
11- 9.06.2025, 17:25
- 8,556

Ці зможа Цім Кук зберагчы кампанію ад лёсу Nokia?
Кіраўнік Apple Цім Кук сутыкнуўся з сур'ёзнымі выклікамі, якія ставяць пад пагрозу будучыню кампаніі, піша The Economist (пераклад - сайт Charter97.org).
Год таму прэзентацыя стратэгіі штучнага інтэлекту Apple Intelligence выклікала велізарны ажыятаж і рост кошту кампаніі на $200 млрд.аднак многія абяцанні так і не былі выкананы: абнаўленне Siri адкладзена, а канкурэнты, такія як Google, апярэджваюць Apple у развіцці галасавых асістэнтаў.
Акрамя таго, гандлёвая вайна ЗША з Кітаем і новыя юрыдычныя рызыкі пагражаюць асноўным крыніцам даходу Apple - сэрвісам, якія прыносяць кампаніі мільярды даляраў. Магчымая забарона на эксклюзіўныя плацяжы ад Google, якія прыносяць Apple каля $20 млрд на год, а таксама ціск рэгулятараў на камісійныя App Store, могуць сур'ёзна ўдарыць па прыбытку.
Экспэрты параўноўваюць сітуацыю з Apple з гісторыяй General Electric і Nokia-кампаніямі, якія раней дамінавалі на рынку, але затым страцілі лідарства з-за няздольнасці адаптавацца.
Apple пакуль не анансавала рэвалюцыйныя навінкі на штогадовай канферэнцыі распрацоўнікаў. Некаторыя спадзяюцца, што кампанія зробіць стаўку на складаныя тэлефоны або развіццё VR-гарнітуры Vision Pro, каб утрымацца на плаве.
Акрамя таго, экспэрты раяць Apple перагледзець палітыку "прыватнасці" і адкрытасці, каб лепш выкарыстоўваць магчымасці штучнага інтэлекту і хмарных тэхналогій.
Калі Цім Кук не зменіць курс і не ўвядзе інавацыі, Apple рызыкуе паўтарыць лёс тых гігантаў, якія калісьці страцілі пазіцыі на рынку.