26 чэрвеня 2025, Чацвер, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Фінляндыі ўпершыню пройдуць паветраныя вучэнні НАТА «Атлантычны трызубец»

2
У Фінляндыі ўпершыню пройдуць паветраныя вучэнні НАТА «Атлантычны трызубец»

Такія вучэнні праходзяць раз на два гады.

З 16 да 27 чэрвеня ў Фінляндыі ўпершыню пройдуць вайскова-паветраныя вучэнні НАТА Atlantic Trident 25 («Атлантычны трызубец») з удзелам не менш чым 40 самалётаў і тысячы вайскоўцаў, паведамляе сайт фінскіх ВПС (Suomen ilmavoimat).

«Атлантычны трызубец» - гэта супольныя вучэнні трох краін - чальцоў Паўночнаатлантычнага альянсу: ЗША, Вялікай Брытаніі і Францыі. Яны праходзяць раз на два гады, на гэты раз іх упершыню правядуць за межамі гэтых трох краін.

«Вайскова-паветраныя сілы Фінляндыі, ЗША, Вялікай Брытаніі і Францыі будуць супольна адпрацоўваць падыход да мабільнага бою, магчымасці перакрыжаванай падтрымкі і супрацоўніцтва паміж паркамі знішчальнікаў чацвёртага і пятага пакаленняў», — гаворыцца ў паведамленні.

Як вынікае з прэс-рэлізу камандавання ВПС Фінляндыі, разам з фінскімі знішчальнікамі F/A-18 Hornet у Atlantic Trident 25 возьмуць удзел амерыканскія F-35A Lightning II і F-15E Strike Eagle, самалёты-запраўшчыкі KC-135 Stratotanker, а таксама брытанскія. Да іх далучацца самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення E-3F, транспартны самалёт A400M і верталёты NH90.

Самалёты будуць узлятаць з авіябаз у Фінляндыі: «Цікакоскі» ў Ювяскюля, «Сатакунта» ў Піркале, «Рысала» ў Куёпіё. У вучэннях таксама будуць задзейнічаныя падраздзяленні ППА фінскіх наземных сіл.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках