Якім будзе надвор'е ў Беларусі 10 чэрвеня
- 9.06.2025, 18:05
- 2,092

Чакаецца да +22°С.
У Беларусі 10 чэрвеня чакаецца пераважна без ападкаў і да плюс 22 градусаў. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак будзе пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. Удзень месцамі ў паўночных раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні 5-10 м/с, уначы парывы да 14 м/с, у асобных раёнах на поўначы парывы дасягнуць 15-18 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 5 да 11 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 16-22 градусы цяпла.