24 чэрвеня 2025, aўторак, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пчолы зрабілі «хустку» на каталіцкай скульптуры Божай Маці

5
Пчолы зрабілі «хустку» на каталіцкай скульптуры Божай Маці

Фотафакт.

Каталіцкая парафія ў Дзятлаве Гарадзенскай вобласці апублікавала дзіўныя здымкі з фігурай Дзевы Марыі на вуліцы ля прыдарожнага крыжа побач з квітнеючым полем. Скульптуру Маці Божай, на якой зблякла і аблезла фарба, упрыгожыў…рой пчол, піша Katolik.life.

Казуркі абляпілі постаць так, што пакрылі галаву Божай Маці доўгай хусткай. Пчолы роўна расселіся на галаве, плячах і спіне, а твар пакінулі цалкам адкрытым.

Вернікі ў каментарах не здзівіліся, адзначыўшы, што пчала - сімвал чысціні Дзевы Марыі, і вядомыя выпадкі, калі пчолы вакол яе абразоў рабілі аклады з сот.

Акурат нядаўна скончыўся месяц, прысвечаны Маці Божай. Цягам траўня каталіцкія вернікі збіраліся каля прыдарожных крыжоў і яе фігур, чыталі і спявалі малітвы да Дзевы Марыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках