24 чэрвеня 2025, aўторак, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сірыю падключаць да SWIFT пасля 14 гадоў ізаляцыі

6
Сірыю падключаць да SWIFT пасля 14 гадоў ізаляцыі

Гэта адбудзецца цягам некалькіх тыдняў.

Сірыю поўнасцю падключаць да міжнароднай аплатнай сістэмы SWIFT. Гэта адбудзецца цягам некалькіх тыдняў.

Пра гэта ў інтэрв'ю Financial Times заявіў кіраўнік цэнтральнага банка Сірыі Абдулкадэр Хусрые.

Чакаецца, што Сірыю падключаць да SWIFT пасля 14 гадоў вайны і санкцый, якія ператварылі яе ў дзяржаву-выгнанніцу.

Хусрые падкрэсліў, што падключэнне Сірыі да SWIFT дапаможа стымуляваць замежны гандаль, скараціць выдаткі на імпарт і аблегчыць экспарт. Гэта таксама прынясе ў краіну такую неабходную замежную валюту, узмоцніць захады ў барацьбе з адмываннем грошай і аслабіць залежнасць ад нефармальных фінансавых сетак у трансгранічным гандлі.

«Плануецца, што ўвесь замежны гандаль цяпер будзе праходзіць праз афіцыйны банкаўскі сектар», - расказаў кіраўнік сірыйскага цэнтрабанку.

З яго слоў, банкам і цэнтральнаму банку былі прысвоеныя коды SWIFT, і «засталося толькі, каб банкі-карэспандэнты аднавілі апрацоўку пераводаў».

Таксама плануецца выключыць ролю абменнікаў, якія спаганялі да 40 цэнтаў з кожнага даляра.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках