Ці мае права працаўнік абедаць на сваім працоўным месцы?
7- 9.06.2025, 19:16
- 10,066

Юрыст даў адказ.
Паводле агульнага правіла, прымаць ежу на працоўным месцы забаронена, піша aif.by са спасылкай на адваката Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў Уладзіміра Гарбачова.
Са слоў спецыяліста, няма розніцы дзе перакусваць - за працоўным сталом офіса, ля станка на заводзе або на драбінках на будоўлі. Ежа на працоўным месцы супярэчыць правілам аховы працы і санітарна-гігіенічным нормам.
Для таго, каб супрацоўнікі паелі, працадаўца павінен прадугледзець спецыяльна адведзенае памяшканне.
«Для гэтага наймальнік абавязаны абсталяваць пакой для адпачынку і прыёму ежы, калі ў работнікаў няма доступу да аб'ектаў грамадскага харчавання», - адзначыў Уладзімір Гарбачоў.
Аднак, з правіла «не есці на працоўным месцы» існуюць і выключэнні. Так, напрыклад, калі характар працы не дазваляе зрабіць перапынак, напрыклад, як у працы вартаўніка, то супрацоўнік змушаны абедаць на працоўным месцы, і час прыёму ежы яму ўключаць у працоўны з аплатай.
Адвакат адзначыў, што ёсць розніца паміж «перапынкам для адпачынку і харчавання» і «часам для прыёму ежы».
«У першым выпадку можна пакідаць рабочае месца, а ў другім выпадку нельга, таму што няма перапынку на працягу рабочага часу», - падкрэсліў спецыяліст.