«Ужо просяць перавод на карту»
3- 9.06.2025, 20:26
- 8,406

У Менску абкатваюць старую схему з новымі дэталямі.
Гісторыі з грашыма на праезд ніяк не вычэрпваюцца. Наша чытачка Іна сцвярджае, што нядаўна сутыкнулася з такой самай сітуацыяй у раёне Траецкага прадмесця, паведамляе «Анлайнер».
Іна кажа, што двое мужчынаў падыходзілі да мінакоў і прасілі «некалькі манетаў».
– У даволі агрэсіўнай манеры «просяць» «некалькі манетаў», ва ўсіх запар, але ў асноўным у жанчынаў. Маўляў, з'ехаць няма на што. Калі сказалі, што манетаў няма, прапанавалі… перавесці на карту, – расказвае чытачка.
З яе апісання, мужчынам на выгляд блізу 30–35 гадоў, яны «нармальна апранутыя, з мабільнікамі ў руках».
– Увогуле, разводзяць без сораму і сумлення менчукоў і турыстаў. У адказ на «вядома, не перавядзем вам нічога» пачулі: «Ой, а што такога?!»
Нагадаем: каб уключылася крымінальная адказнасць, калі чалавек узяў грошы «на квіток» і не аддае, у фізічнай асобы павінна быць выкрадзена больш за дзве базавыя велічыні (84 рублі). Калі дзве базавыя і менш – адміністратыўка (штраф ад 2 да 30 базавых, грамадскія працы, арышт да 15 сутак).