23 чэрвеня 2025, панядзелак, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гішпанская кампанія паспяхова выпрабавала на арбіце рухавік на перакісе вадароду

7
Гішпанская кампанія паспяхова выпрабавала на арбіце рухавік на перакісе вадароду

Падрабязнасці.

Гішпанская кампанія Arkadia Space паспяхова выпрабавала на калязямной арбіце рухавік DARK на перакісе вадароду. Пра гэта паведамляе выданне SpaceNews.

Усталяваная на платформе касмічнага апарата D-Orbit ION сілавая ўстаноўка, якая стварае сілу цягі пяць Ньютанаў, здзейсніла сотні кароткіх уключэнняў, падчас якіх працавала ад дзясяткаў мілісекундаў да амаль пяці секундаў.

Мэтай місіі стала праверка таго, што звесткі, атрыманыя падчас тэстаў DARK на калязямной арбіце, супадаюць з выпрабаваннямі ў наземных умовах. «Мы выявілі, што яны цалкам адпавядаюць наземным звесткам», – сказаў генеральны дырэктар Arkadia Space Франча Гарсія.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках