Зяленскі расказаў, дзе ідуць самыя жорсткія баі
- 9.06.2025, 21:26
- 4,572

Расея прадаўжае спробы прасоўвання на фронце, нягледзячы на вялікія страты.
Расея прадаўжае спробы прасоўвання на фронце, нягледзячы на вялікія страты. Больш за ўсё баёў цяпер, сярод іншага, на Пакроўскім кірунку.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на вечаровы зварот прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
«Найбольш жорстка, інтэнсіўна баявыя дзеянні прадаўжаюцца на Пакроўскім кірунку, а таксама ў раёнах Курскай аперацыі, а таксама ў прымежжы Сумскай вобласці. Паўсюль расейская тактыка адна: яны не лічаць страты і спрабуюць прасоўвацца, штурмуюць украінскія пазіцыі і хоць метр, хоць нешта хочуць атрымаць», – расказаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле ягоных словаў, патэнцыял РФ усё ж не бясконцы. Таму пэўны ўзровень стратаў і ўкраінская актыўнасць стрымліваюць пасоўванне ворага.
Прэзідэнт Украіны таксама асобна падзякаваў падраздзяленням украінскіх абаронцаў, якія берагуць Украіну.