УСУ нішчаць вайсковыя аб'екты расейцаў у акупаваным Крыме і ў Данецку
- 1.07.2025, 5:11
- 13,804

Першыя відэа прылётаў.
Увечары панядзелка, 30 чэрвеня, у акупаваным Крыме назіралася падвышаная актыўнасць вайсковай авіяцыі Расеі. Як паведамляюць мясцовыя Telegram-каналы са спасылкай на расейскія маніторы, адразу дзевяць знішчальнікаў падняліся ў паветра, каб нанесці ўдары ракетамі Storm Shadow, паведамляе «Дыялог».
Пры гэтым у Сеціве таксама з'явіліся звесткі аб руху ракет у бок Крымскага моста - стратэгічнага аб'екта, які расейцы старанна ахоўваюць з першых дзён поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.
Telegram-канал "ЧП/Севастопаль" удакладніў, што зафіксаваны рух як мінімум чатырох ракет у кірунку Крыма і Севастопаля. На фоне гэтых паведамленняў канал "Крымскі мост: аператыўная інфармацыя" заявіў аб часовым прыпыненні руху аўтатранспарту па мосце, не ўдакладняючы дэталяў.
Паралельна паведамляецца аб нападзе з паветра на аб'екты акупантаў у акупаваным Данецку. У Сеціве ўжо з'явіліся першыя кадры прылётаў і наступстваў удараў у горадзе.
Удакладняецца, што ў Данецку прылёты зафіксаваны ў раёне металургічнага завода. Не менш як чатыры ўдары былі нанесены па чыгуначным вузле ў горадзе.
Ёсць інфармацыя і аб прылётах "добрых" ракет па аб'ектах расейцаў у Ясінаватай.
Расейскія Telegram-каналы пішуць, што сама меней некалькі ўдараў было нанесена з ужываннем ракет-аналагаў нямецкіх Taurus. Але што менавіта гэта за ракеты, не паведамляецца.